Oops! It appears that you have disabled your Javascript. In order for you to see this page as it is meant to appear, we ask that you please re-enable your Javascript!

Салігорскі малочны завод атрымаў сертыфікат адпаведнасці СТБ ІСО 22000

Салігорскі малочны завод атрымаў сертыфікат адпаведнасці СТБ ІСО 22000 сістэмы менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі ў дачыненні да вытворчасці сметанковага масла, малака ўльтрапастэрызаванага, тварага. Сістэма дазваляе адсочваць бяспеку прадукцыі непасрэна па ўсім харчовым ланцужку — ад сыравіны да гатовай малочнай прадукцыі, якая трапляе да спажыўца. СТБ ІСО 22000 — гэта стандарт рэспубліканскага ўзроўню, у аснове якога ляжаць сусветна прызнаныя прынцыпы.

Сертыфікацыйны аудыт на малочным прадпрыемстве правялі эксперты Слуцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Да гэтага на заводзе паспяхова укаранілі сістэму кіравання харчовай бяспекай ХАСП. Новая прыступка дазволіць прадпрыемству яшчэ больш удасканаліць сістэму кіравання якасцю, што павысіць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі і дасць магчымасць выхаду на любы міжнародны рынак.

Карэспандэнт Наталля Пунько