Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права адзначылі ў бібліятэцы

23 красавіка свет адзначыў Дзень кнігі і аўтарскага права. Дата выбрана не выпадкова: у гэты дзень у 1616 годзе пайшлі з жыцця выдатныя пісьменнікі Мігель Сэрвантэс і Вільям Шэкспір, якія пакінулі пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну.

Салігоршчына таксама можа пахваліцца імёнамі аўтараў, якія ствараюць шэдэўры літаратуры. Гэта і сучаснікі, і легенды кніжнага мастацтва. Іх творы з пашанай захоўваюцца ў ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка». Менавіта тут прайшла сустрэча паэтаў-землякоў з салігорскімі школьнікамі. Як гэта было глядзіце далей у нашым сюжэце.

Карэспандэнт Iнна Бародка