Народны фальклорны калектыў “Палескія крыніцы” запрашае прыняць удзел у святкаванні “Калядаў” у абрадзе “Шчадрэц”.

 

afisha-300x188

13 студзеня 2013 года народны фальклорны калектыў “Палескія крыніцы” в. Рог (Салігорскага раёна Мінскай вобласці) запрашае прыняць удзел у святкаванні “Калядаў” у абрадзе “Шчадрэц”. “Шчадрэц” захапляе прыгажосцю і багаццем народнай музыкі, песень, танцаў, гульняў.

Абрад “Шчадрэц” праводзіцца на Шчодры вечар (13 студзеня) і з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі вёскі Рог Салігорскага раёна, што знаходзіцца ў раёне Чырвонага возера – тэрыторыі, якую даследчыкі традыцыйнай культуры вызначаюць як адметную захаванасцю надзвычай старажытных і сваеасаблівых з’яў каляндарна-песеннай культуры. Паўтараючыся з года ў год гэты абрад, нібыта, вяртае яго ўдзельнікаў і глядачаў у іррэальную сітуацыю першастварэння ўсяго жывога на зямлі.

Адбываецца “Шчодрык” з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў – гэта дзед і яго берасцяная маска, аналагаў якой больш няма на Беларусі.

У 2009 годзе каляднаму абраду “Шчадрэц” вёскі Рог быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Збор для жадаючых прыняць удзел у абрадзе 13 студзеня 2013 года. Пачатак у 17 гадзін.

Адрас: Вёска Восава Салігорскага раёна Мінскай вобласці, Восаўскі сельскі Дом культуры.

Кантактныя нумары тэлефонаў:

8-044-475-42-92. Цяляк Валянціна Яфімаўна – дырэктар Восаўскага СДК

 8-044-734-86-16, 8(0174)221230. Ільюшчыц Наталля Леанідаўна – галоўны спецыяліст аддзела культуры Салігорскага райвыканкама

8-044 – 798-14-06. 8(0174)220563. Храловіч Марына Уладзіміраўна — дырэктар ДУК “КДЦ Салігорскага раёна”.