Пакой «Наша спадчына» адкрыўся ў яслі-саду №32

Пакой гісторыі і духоўна-маральнага выхавання «Наша спадчына» адкрыўся ў яслі-саду №32
Пра мінулае беларускага народа нагадваюць не толькі помнікі і музеі. У яслі-саду №32 ААТ «Беларуськалій» вырашылі скіраваць увагу маладога пакалення на гісторыю Малой радзімы, традыцыі продкаў, іх побыт і заняткі.

Тут адкрыўся пакой гісторыі і духоўна-маральнага выхавання «Наша спадчына». У пакоі паказана некалькі экспазіцый, у якіх можна ўбачыць калаўрот, керамічныя вырабы, нацыянальнае адзенне і мн.др.. Пазнаёмілася з прадметамі побыту беларускага народа, яго культурай і гісторыяй наша здымачная група.

 

Карэспандэнт Iна Бародка