21 лютага — Дзень роднай мовы

Што такое мова? Зразумела, што кожны чалавек адкажа на гэтае пытанне па-свойму. Але не трэба забываць, что ў кожнага народа ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Сёння, 21 лютага, ў краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. Рашэнне святкаваць гэты дзень было абвешчана ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Гэта дата заклікана спрыяць лінгвістычнай і культурнай разнастайнасці, а так сама шматмоўнасці адукацыі ў свеце.

Пісаць, чытаць, размаўляць, і, нават, думаць на меладычнай матчынай мове здольны кожны. У школах вядуць навучанне на роднай мове, праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, разнастайныя конкурсы і алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У нашым рознагалосым свеце налічваецца вельмі шмат моваў і дзеля таго, каб захаваць родную беларускую мову дастаткова проста паспрабаваць адзіны дзень у год з усімі роднымі і знаёмымі размаўляць па-беларуску