Пчалярны сезон-2019 адкрылі ў Салігорску

У мінулыя выхадныя ў Салігорску прайшла сустрэча пчаляроў з розных краін. Кожную вясну наш горад становіцца месцам, дзе праходзіць адкрыццё пчалярнага сезону – у гэтым годзе мерапрыемства наведалі больш чым за 650 чалавек. Выставы-продажы, лекторыі, святочныя песні і танцы, і галоўнае — запальванне дымара, сімвала пчалярства, — можна было пабачыць на мерапрыемстве.