Традыцыя пячы бліны на Масленіцу

У Салігорскам раёне адзначаюць трэці дзень Масленіцы. Здаўна ў сераду было заведзена хадзіць да цёшчы на бліны. Разнастайных варыянтаў гатавання гэтага румянага ласунку — больш за сотню, таксама як і традыцый, якія датычацца гэтага пачастунка. Салігоршчына – самабытны край! Тут захоўваюць традыцыі продкаў. Так, у Ананчыцах галоўную страву Масленіцы рыхтуюць па старадаўніх рэцэптах. Прыгадвала звычаі і знаёмілася з лепшымі рэцэптамі – наш карэспандэнт.

Карэспандэнт Іна Бародка