“Вяскоўцы”. Жыхарка вёскі Жоўты Брод Святлана Рудакоўская

У 2019 годзе Салігорскі раён адзначае сваё 95-годдзе. Да юбілею раёна з’явілся шмат новых праектаў, якія рэалізуе, у тым ліку і Салігорскі тэлевізійны канал. Наш новы праект “Вяскоўцы” паведае вам пра жыхароў нашага раёна, якія жывуць у вёсках, працуюць на роднай зямлі, трымаюць гаспадарку і любяць сваю працу.

“Вяскоўцы” – гэта непрыдуманае апавяданне пра лёсы сучасных селян з іх, часам, няпростымі праблемамі і шчырымі радасцямі. Першая гераіня нашага цыкла жыхарка вёскі Жоўты Брод працавітая Святлана Рудакоўская.

Карэспандэнт Іна Бародка