Вучні Хорастаўскай школы азнаёміліся з працай прадпрыемства “Купалінка”

У адукацыйных установах горада і раёна вялікая ўвага надаецца прафарыентацыйннай працы сярод школьнікаў. Традыцыйна праводзяцца спецыяльныя ўрокі і тэматычныя сустрэчы, якія дапамагаюць падлеткам разабрацца ў свеце прафесій.

Так, вучні хорастаўскай сярэдней школы ў рамках прафарыентацыйнага ўроку наведалі ААТ “Купалінка”, дзе даведаліся шмат новага. Разам з дзецьмі на экскурсіі па прадпрыемству пабывалі вытворчае аб’яднанне “Вытокі” і наша здымачная група.


Карэспандэнт Iна Бародка