Чарговае паседжанне лiтаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокi»

У цiкавае падарожжа па святам i абрадам беларускага народа разам з краязнаўчым літаратурным аб’яднаннем «Вытокi» адправіліся вучні раёна. Мерапрыемства адбылося ў цэнтральнай бiблiятэцы і прайшло пад назвай — «Фарбы i галасы традыцый роднага краю».