Літаратурная вечарына прысвечаная Дню роднай мовы прайшла ў бібліятэцы

21 лютага традыцыйна ў свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Для нашага народа такой спрадвеку з’яўляецца беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і заняпаду. На Салігоршчыне матчынай мове быў прысвечаны цэлы тыдзень. Так, у школах, бібліятыках і прадпрыемствах раёна праходзілі літаратурныя сустрэчы і тэматычныя мерапрыемствы. Сапраўднае беларускае свята стварылі салігорскія паэты, музыканты, а таксама вучні Хорастаўскай школы і гімназіі №2. На літаратурнай вечарыне пабывала і наша здымачная група.