Выстава салігорскіх фатографаў ў бібліятэцы

У зале мастацтва Салігорскай раённай бібліятэкі ў бліжэйшы месяц можна палюбавацца на фотаработы двух фатографаў – Мікалая Пратасені і яго маладога вучня Ільі Ермаковіча. Выстава пад назвай “Прыгажосць роднага краю” наглядна дэманструе, якая наша Салігоршчына прыгожая і цудоўная. Працягне наш карэспандэнт.