Творчы праект ДШМ «Танцуючая вясна»

Сімвал вясны і штогадовы святочны падарунак для салігарчанаў! — у канцэртнай зале Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся творчы праект харэаграфічнага аддзялення «Танцуючая вясна». Больш за 150 танцораў аддзялення ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў на працягу дзьвух гадзін дарылі сваё мастацтва гледачу.