Дзіцячая бібліятэка адзначыла з чытачамі свой 55-гадовы юбілей

Салігорская раённая дзіцячая бібліятэка адзначыла свой 55-гадовы юбілей. Ужо некалькі пакаленняў юных чытачоў прыходзяць сюды, каб пагрузіцца ў дзіўны свет кніг. А каб дзеці не страцілі інтарэсу, бібліятэкары стараюцца адпавядаць усім сучасным павевам. Свой юбілей супрацоўнікі бібліятэкі прымеркавалі да Міжнароднага дня абароны дзяцей і заклікалі ў госці юных чытачоў, арганізаваўшы для іх цікавае мерапрыемства.