У Салігорску будуць працаваць пяць пунктаў вакцынацыіі ад каранавірусу

У Салігорску рыхтуюцца разгарнуць дадатковыя пункты вакцынацыі ад каранавируса. Усяго іх будзе пяць. Акрамя другой паліклінікі і паліклінікі Беларуськалія зрабіць прышчэпку можна будзе ў раённай паліклініцы, а таксама ў бальніцах Старобіна і Чырвонай Слабады. Улічваючы, што для вакцынацыі цяпер выкарыстоўваецца пераважна расійская вакцына «Спадарожнік V», якая патрабуе жорсткіх умоў захоўвання, спатрэбілася закупка спецыяльнага халадзільнага абсталявання. Зараз яно праходзіць неабходныя паверкі і ўжо на наступным тыдні дадатковыя пункты вакцынацыі плануюць адкрыць. Што тычыцца ходу вакцынацыі, то на сёння ў Салігорскім раёне 1 і 2 кампанентам вакцыны «Спадарожнік V» вакцынаваны 235 чалавек, 60 чалавек атрымалі вакцыну кітайскай вытворчасці, яшчэ 600 чалавек прайшлі вакцынацыю першым кампанентам «Спадарожніка». У панядзелак яны пачнуць атрымліваць другую дозу вакцыны. У бліжэйшы час чакаецца паступленне яшчэ 115 доз кітайскай вакцыны