Гонка за выратаванне: трэцяя хваля COVID-19 і вакцынацыя

У Беларусі пачынаецца трэцяя хваля COVID-19. Па інфармацыі Мінздраву ў рэгіёнах і ў Мінску рэгіструецца паступовы ўзрост захворвання каронавіруснай інфекцыяй. У Салігорскім раёне актывізацыі працэсу захворвання пакуль не адзначаецца, рэпрадуктыўны паказчык меншы за адзінку. Не гледзячы на гэта, санітарна-эпідэміялагічная служба актывізуе кантроль за выкананнем супрацьэпідэмічных мер, скіраваных на прадухіленне інфекцыі.