Сярод лепшых медработнікаў краіны — спецыялісты Салігорскай ЦРБ

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі сферы аховы здароўя. Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ўзнагароды ўручалі лепшым спецыялістам краіны. Медработнікаў Мінскай вобласці ўшаноўвалі ў Нясвіжскім замку. Сярод узнагароджаных і спецыялісты Салігорскай ЦРБ.