35 гадоў у кардыялогіі. Таццяна Януковіч узнагароджана Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта

Салігорскія медыкі самыя лепшыя! Прэзідэнцкая ўзнагарода ўручана ўрачу з Салігорска. Кожны з адзначаных высокімі ўзнагародамі спецыялістаў — прафесіянал у сваёй справе, іх працу высока цэняць калегі і пацыенты. 29 гадоў узначальвае кардыялагічнае аддзяленне Салігорскай бальніцы Таццяна Януковіч — дасведчаны лекар, які любіць сваю справу. За гады сваёй прафесійнай дзейнасці Таццяна Фёдараўна дапамагла сотням пацыентаў справіцца з хваробай і вярнуцца да нармальнага жыцця