Аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей будуць працаваць у час вясновых канікул

Вясновыя школьныя канікулы пройдуць у Салігорскім раёне з 29 сакавіка па 3 красавіка. Традыцыйна ў гэты час для школьнікаў будуць працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі горада і раёна. Усяго плануецца аздаравіць каля 1000 навучэнцаў. Будуць працаваць 26 лагераў. Кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем складае 30 рублёў 20 капеек, з іх даплата бацькоў – 5 рублёў. У аздараўленчых лагерах навучэнцы могуць наведаць заняткі па інтарэсах, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах