ЦТ ў Салігорску будуць здаваць каля 2100 абітурыентаў

У пункце правядзення цэнтралізаванага тэставання у Салігорску падвялі вынікі рэгістрацыі абітурыентаў. Усяго для праходжання выпрабаванняў у гэтым годзе зарэгістраваліся каля 2100 абітурыентаў. Традыцыйна гэта не толькі салігорцы, але і жыхары ўсяго паўднёвага рэгіёну Мінскай вобласці. У агульным яны напішуць 7373 тэсту. Самым масавым прадметам стане «Руская мова» — здаваць яго выказалі жаданне 1640 чалавек, наступная па папулярнасці — матэматыка — 1419 чалавек. З новаўвядзенняў гэтага года — колькасць пытанняў паменшыцца па 11 з 15 прадметаў. Стартует ЦТ 16 чэрвеня тэстам па беларускай мове і завершыцца 8 ліпеня выпрабаваннем па сусветнай гісторыі. Для правядзення тэставання традыцыйна будуць задзейнічаны 10, 11 школы і другая гімназія. Да арганізацыі выпрабаванняў прыцягнуць паўтары тысячы педагогаў. Пачатак усіх тэстаў у 11 гадзін. Арганізатары раяць абітурыентам ўважліва вывучыць свой пропуск і не памыліцца з месцам размяшчэння аўдыторыі