Дзе ў Салігорскім раёне забаронена купацца і як Салігорцы выконваюць загады?

У гэтым годзе статыстыка гібелі на вадзе несуцяшальная. З пачатку 2021 у Беларусі з прычыны няшчасных выпадкаў на вадзе загінулі 330 чалавек. Гэта на 100 больш, чым за ўвесь 2020. Толькі за апошні тыдзень ад ўтаплення ў краіне загінулі 26 чалавек, 15 з іх — пры купанні. Тонуць і дзеці, і дарослыя. Прычым, апошнія — часцей у стане алкагольнага ап’янення і ў месцах, забароненых для купання, дзе дапамогі чакаць няма адкуль. Якая статыстыка няшчасных выпадкаў на вадзе ў Салігорскім раёне і як насельніцтва прыслухоўваецца да рэкамендацый ратавальнікаў — даведалася наша здымачная група