Лепшыя будаўнікі: фармоўшчык Салігорскага ДБК Ігар Сячко

У Салігорску будаўнічая галіна прадстаўлена некалькімі прадпрыемствамі розных формаў уласнасці, сярод якіх флагманы краіны — Будтрэст №3 і Салігорскі ДБК. Рукамі салігорскіх будаўнікоў пабудаваныя тысячы квадратных метраў жылля і сотні прамысловых аб’ектаў. Дзякуючы працы мантажнікаў, муляроў, тынкоўшчыкаў, інжынераў расце горад, паляпшаецца яго інфраструктура. Напярэдадні Дня будаўнікоў нашай здымачнай групе ўдалося сустрэцца з адным з лепшых працаўнікоў Салігорскага ДБК, чыё імя было нядаўна занесена на раённую Дошку гонару.