Салігорскі раён рыхтуецца сустрэць навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святыняў»

У пачатку верасня Салігорскі раён сустрэне XXVIII навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святыняў». Па традыцыі паломніцтва з’яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў святкавання Дня беларускага пісьменства. Дзеля прапрацоўкі маршруту экспедыцыі яе удзельнікі сустрэліся на базе Гоцкай сярэдняй школы, дзе пазнаёміліся са славутасцямі нашага раёну.