«Вялікая размова» працягваецца: Ігар Карака наведаў калектыў цэнтральнай бібліятэкі

«Вялікая размова» працягваецца на Салігоршчыне. Намеснік старшыні райвыканкама наведаў працоўны калектыў цэнтральная бібліятэкі. Асноўныя тэмы — пытанні, якія прагучалі ў час сустрэчы прэзідэнта с журналістамі і блогерамі 9 жніўня. Як заўважыў Ігар Карака, яны датычыліся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, прычым размова ішла не толькі пра палітыку, але і пра развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, эканамічныя працэсы. Шмат пытанняў было пра падзеі 2020 года – на іх кіраўнік дзяржавы адказваў асабліва падрабязна. Асобнай тэмай абмяркоўваліся адносіны з Захадам, процідзеянне санкцыям і сітуацыя на граніцах з ЕС.