Дзень Настаўніка: Раіса Валошына

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень Настаўніка. Для кожнага прадстаўніка прафесіі, звязанай з навучаннем, гэтае свята — найбольш значнае і ўрачыстае. Асаблівая ўвага — ветэранам працы — педагогам з вялікай літары. Раіса Іванаўна Валошына ўпершыню пераступіла парог горна-хімічнага каледжа ў 1963 годзе і па гэты дзень рыхтуе прафесіяналаў сваёй справы, выкладчае дысцыпліны «Узбагачэнне карысных выкапняў» і «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў».