Колькі экспертыз ідэнтыфікацыйных нумароў праводзяць эксперты

На мінулым тыдні ў Салігорску быў выяўлены выпадак змены ідэнтыфікацыйнага нумару аўтамабіля «Mercedes-Benz». У МРЭА ДАІ засумняваліся ў сапраўднасці нумара і направілі аўтамабіль на экспертызу. А спецыялісты падцвердзілі, што нумар на кузаве быў зменены і на маркіруемай панэлі часткі метала нанесены знакі паўторнай маркіроўкі. Зараз праваахоўнікамі праводзіцца праверка.