Прызванне – культура: віншаванні атрымалі творчыя людзі Салігоршчыны

Прызванне – культура! Напярэданнi Дня работнікаў культуры, які ў Беларусі адзначаць 10 кастрычніка, фанфары і авацыі прагучалі для тых, хто будні ператварае ў святы. Першай віноўнікаў урачыстасці павіншавала Таццяна Хмель. Ад імя аблвыканкама яна адрасавала самыя цёплыя словы ўсім тым, хто служыць культуры і шчодра аддае свой талент і майстэрства людзям. Хто з гонарам прадстаўляе свае творчыя поспехі ў нашай краіне і за яе межамі.