Ухіленне ад арміі: колькі чалавек знаходзіцца ў вышуку

Абавязак кожнага прызыўніка — служба ў войску. За ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу — крымінальная адказнасць. Пра гэта паведамілі ў салігорскім ваенным камісарыяце. Сёння ў вышуку знаходзіцца каля 50 чалавек. У параўнанні з мінулым годам лічба павялічылася на 20. Гэта звязана з тым, што асноўная частка грамадзян знаходзіцца за мяжой на навучанні, але даведкі пра вучобу своечасова прадстаўлены не былі.