Дэпутат Андрэй Струнеўскі правёў асабісты прыём грамадзянінаў

Пачуць кожнага: асабісты прыём грамадзянінаў правёл дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Струнеўскі. Сустрэча з жыхарамі раёна адбылася на базе Салігорскага райвыканкама. Магчымасцю звярнуцца да парламентара скарысталіся дзесяць чалавек. Жыхары раёна актыўна задавалі пытанні, якія іх хвалююць, дзяліліся праблемамі, выказвалі прапановы, якія дакраналіся сфер жыцця горада.

Асноўнымі тэмамі сталі: пенсіённае забяспечанне і працаўладкаванне. Так, да парламентара звярнулася Іна Шаплыка. Жанчына скончыла горна-хімічны тэхнікум, мае спецыяльнасць узбагачэнне карсных выкапняў, аднак ніяк не можа ўладзіца на работу. Андрэй Струнеўскі хутка вырашыў гэта пытанне і адразу прапанаваў грамадзянке пайсці на працу ў Петрыкаў дзе ей прадаставяць жыллё. Жанчына паабяцала падумаць.