«Нітка памяці» прайшла ў Чыжэвічскім храме

Дадзены старт чарговай патрыятычнай акцыі. «Нітка -памяці», мерапрыемства, якое аб’яднала ў сабе розныя пакаленні. Першая сустрэча прайшла ў Чыжэвічскім храме, ў духоўна-асветніцкім цэнтры. Для ветэранаў і гасцей падрыхтавалі спецыяльныя творчыя нумары. Асаблівасць сустрэчы — рэалізацыя незвычайнай ідэі. Дзеці напісалі лісты-падзякі, якія ўручаць усім ветэранам раёна.