Спаленыя вёскі Салігоршчыны: Чаланец

У Чаланцы да вайны было 140 двароў, у якіх пражывалі 740 чалавек. У лютым 1943 года карнікамі былі спалены альбо забіты 320 чалавек. У вёсцы засталося ўсяго 3 дамы, адзін з іх яшчэ не быў пакрыты дахам і ў ім пасля адыходу немцаў зрабілі школу. Вучыцца грамаце пайшлі ўсе дзеці – ад шасці да 15 гадоў – так успамінаюць мінулае жыхары Чаланца. Мы працягваем расказваць нашым гледачам аб лёсе спаленых вёсак Салігоршчыны.