Спаленыя вёскі Салігоршчыны: Рахавічы і Ямнае

Працягваем расказваць нашым гледачам аб цяжкім лёсе беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Наперадзе вёскі Даманавіцкага краю, а зараз апошнія крокі на зямлі Хорастаўскага сельсавету – успамінамі аб жахлівых днях 1943 года ў наступным матэрыяле дзеляцца жыхары вёскі Рахавічы. Наша здымачная група знайшла і месца, дзе некалі было мястэчка Ямнае.