Спаленыя вёскі Салігоршчыны. Восава

Ужо праз месяц нас чакае 75-ая гадавіна Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 75 год таму савецкі народ канчаткова атрымаў перамогу над акупантамі. За чатыры гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. Як сведчаць дакументы і сведкі тых падзей, не баявыя дзеянні, а мэтанакіраванае вынішчэнне і адабрала жыццё большасці загінуўшых. Сёння ў навінах успаміны жыхароў вёскі Восава.