Спаленыя вёскі Салігоршчыны: Заброддзе

Працягваем у год 75-годдзя Вялікай перамогі распавядаць вам пра лёс населеных пунктаў Салігоршчыны, якія пацярпелі ў гады ваеннага ліхалецця. Нам прыемна, што праект Салігорскага тэлэбачання “Спаленыя вёскі Салігоршчыны” знайшоў водгук у гледачоў і дзякуючы гэтаму ў нас з’яўляюцца новые героі ў сюжэтах. У нашу рэдакцыю звярнуліся ўнукі жыхаркі вёскі Заброддзе і здымачнай групе ўдалося пазнаёміцца з ваеннай гісторыяй сям’і Лагун.