Спаленыя вёскі Салігоршчыны: Даманавічы

Амаль аднолькавы лёс напаткаў беларускія вёскі ў час Вялікай Айчыннай вайны – знішчанае насельніцтва, разбураныя хаты, гора ў кожнай сям’і. Не абышла стараною гэтая бяда і вёску Даманавічы. Амаль 300 чалавек загінула ў адзін дзень – фашысты ды паліцаі загналі ўсіх жыхароў у будынак школы ды падпалілі яе. Гэтую гісторыю ведае кожны жыхар Даманавічскага сельсавету.