Анлайн-сустрэча прысвечаная 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада Беларусь адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры УладзIмiра Караткевіча. Сёння гэта чалавек, які мае вялікае значэнне для беларусаў і беларускай літаратуры. Да юбілею славутага беларускага пісьменніка ў раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла анлайн-сустрэча пад назвай: «Калі ёсць у народа такія – не загіне давеку народ». У мерапрыемстве прымалi ўдзел літаратурна – краязнаўчае аб’яднанне «Вытокі», вучні другой гімназіі і Хорастаўскай сярэдяй школы. На літаратурнай вечарыне пабывала і наша здымачная група.