Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з’яўляецца буйным навукова-вытворчым прадпрыемствам

Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю з’яўляецца буйным навукова-вытворчым прадпрыемствам у галіне распрацоўкі і вытворчасці горна-шахтавага абсталявання. На днях інстытут прэзентаваў чарговы камбайн КПР-3. Ён стаў 69 з серыі ротарных праходчых камбайнаў за ўсю гісторыю вытворчасці гэтых машын і першым у гэтым годзе. Каб сабраць такую машыну з нуля спецыялістам патрабуецца каля чатырох тыдняў.