Цеплаэлектрацэнтралі гатовыя забяспечыць салігарчан цяплом у моцныя маразы

Сіноптыкі абяцаюць нам чарговы марозны тыдзень. Слупкі тэрмометраў зноў апусцяцца ніжэй за мінус 15. Салігорскія цеплаэлектрацэнтралі гатовыя забяспечыць жыхароў Салігорскага раёна цяплом нават пры самых моцных маразах. Так, на Салігорскай міні-ЦЭЦ падрыхтоўка да працы ў пікавыя зімовыя нагрузкі традыцыйна вялася на працягу ўсяго папярэдняга года. Для надзейнага функцыянавання абсталявання ў перыяд нізкіх тэмператур загадзя быў праведзены рамонт і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання.