VI Усебеларускі народны сход. Другі дзень. Меркаванні дэлегатаў

VI Усебеларускі народны сход завяршыў сёння сваю працу. У другі дзень удзельнікі маштабнага форуму завяршылі абмеркаванне асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку, напрамкі сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, а таксама крокі дзяржавы і грамадства па дасягненні вызначанага. Удзел у працы другога дня форуму прыняў кіраўнік дзяржавы. Адкрывалі другі дзень сходу выступы дэлегатаў і запрошаных. Па выніках працы была прынятая рэзалюцыя VI Усебеларускага народнага сходу. У кулуарах форуму сёння працавала здымачная група СТК. Сваімі думкамі аб рабоце сходу яго ўдзельнікі падзяліліся з нашым карэспандэнтам.