Безбар’ернае асяроддзе: вынікі за мінулы год

У салігорску прайшла нарада, прысвечаная тэме інклюзіўнай адукацыі і безбар’ернаму асяроддзю. У рамках сустрэчы былі разгледжаны напрамкі, ў бок якіх трэба рухацца далей, новыя ідэі, вынікі працы за мінулы год . Сёння галоўная мэта — гэта свабодны доступ інвалідаў у зоны адпачынку. У мінулым годзе частка мерапрыемстваў, звязаных з інклюзіяй прыйшлося адкласці ў сувязі з каранавірусам, іх рэалізацыя плануецца у гэтым годзе. Таксама закранулі тэму праектаў, якія ўжо сёння паспяхова існуюць у Салігорску. Так, з 2019 года працуе праект у рамках якога маладыя людзі наведваюць спецыяльныя майстар-класы і далучаюцца да мастацтва.