Прафілактычная акцыя “Бяспека у кожны дом” працягваецца на Салігоршчыне

У Салігорскім раёне працягваецца правядзенне прафілактычнай акцыі “Бяспека ў кожны дом”, якая пачалася яшчэ ў студзені. У гэты раз супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разам са страхавой кампаніяй “Белдзяржстрах” і аб’яднаннем “Беларускае дабраахвотнае пажарнае таварыства” сумесна з дзіцячым музычным калектывам Палаца культуры правялі сапраўднае свята ў будаўнічым гіпермаркеце. Але гэтае свята мела і пэўныя мэты – навучыць правілам бяспекі тых, хто іх не ведае і нагадаць іх тым, хто забыўся. І дарослыя і дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыі і адказвалі на пытанні спецыялістаў, а таксама дэманстравалі свае веды на практыцы.