Галоўныя аспекты УНС абмеркавалі на нарадзе ідэолагі раёна

У палацы культуры Салігорска прайшла інструктыўная нарада з удзелам ідэалагічнага актыву арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На парадку дня тэма адзінага дня інфармавання: галоўныя аспекты VI Усебеларускага народнага сходу. Пад час сустрэчы дэлегаты Салігорскага раёна, якія прынялі ўдзел у маштабным форуме, дзяляліся з прысутнымі сваімі ўражаннямі, спыняя сваю ўвагу на галоўных момантах сходу, якія іх кранулі, а таксама робячы акцэнт на ключавых прыярытэтах пяцігодкі — шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.