Салігорскія медработнікі атрымалі другую дозу вакцыны «Спутник V»

Сёння ў Салігорскім раёне завяршыўся другі этап вакцынацыі медработнікаў ад каронавіруснай інфекцыі. Дзве дозы расійскай вакцыны «Спутник V» атрымалі 235 чалавек, якія выказалі жаданне прайсці вакцынацыю. Зараз ідзе падрыхтоўка да масавай імунізацыі насельніцтва раёна. Аб прагнозах лекараў — у нашым наступным сюжэце.