Прадстаўніцы Салігорскага раёна узнагароджаны Ордэнам маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці. Яе ўдзельнікамі сталі больш за 30 чалавек — прадстаўнікі войска і сілавых структур, а таксама шматдзетныя маці і жанчыны, якія дасягнулі вялікіх прафесійных вышынь.