Дэлегаты народнага сходу праводзяць сустрэчы у працоўных калектывах

Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу працягіваюць сустрэчы ў працоўных калектывах. Так, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Ткачова – адна з дэлегатаў ад нашага раёна на ўсенародным форуме, падчас сустрэчы са спецыялістамі ЖКГ “Комплекс” не толькі падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў ім, але і распавяла аб галоўных прыярытэтах развіцця краіны на будучую пяцігодку. Эканамічнае развіццё рэгіёнаў, будаўніцтва жылля, моладзевая палітыка – гэта тое, што хвалюе людзей.