Аб чым мараць жанчыны ў 8 сакавіка

8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень, устаноўлены ён быў у гонар барацьбы за права жанчын, за іх пажаданне нараўне з мужчынамі атрымліваць адукацыю, працаваць і ўдзельнічаць у выбарах. З таго часу мінула больш за 100 гадоў і сёння мы бачым, што жанчыны сапраўды ва ўсіх сферах, у тым ліку ў прамысловасці, навуке, сельскай гаспадарцы. Праца жанчын не менш цяжкая, чым мужчынская. Напярэдадні першага вясенняга свята – 8 сакавіка наша здымачная група пабывала ў ААТ “Краснадворцы”, дзе на МТФ “Чапялі” працуюць жанчыны-цялятніцы, заатэхнікі, аператары машыннага даення. Аб чым яны мараць і як жадаюць сустрэць святочны дзень?