Аварыі і дворнікі з рыдлёўкамі: у Салігорску зноў выпаў снег

Сёння камунальнікам зноў давялося выводзіць на дарогі снегаўборачную тэхніку, а дворнікам брацца за рыдлёўкі. Мінулай ноччу ў Салігорску зноў выпаў снег. Як паведамілі нашаму каналу ў ЖКГ «Комплекс», камунальнікі ўжо з 6-й гадзіны прыступілі да расчысткі снегу. Не паспелі прыстасавацца да зімовага рэжыму кіравання і некаторые вадзіцелі. Салігорская дзяржаўтаінспекцыя з самай раніцы зарэгістравала 2 ДТЗ.