41 ліфт заменяць ў салігорскіх шматпавярхоўках ў 2021 годзе

У шматпавярховых дамах Салігорска сёлета плануюць замяніць 41 ліфт. Такім чынам будзе завершана рэспубліканская праграма па паскоранай замене ліфтавага абсталявання, якое адслужыла нарматыўны тэрмін эксплуатацыі. Але гэта не азначае, што ліфты мяняць больш не будуць. Замена пад’ёмных машын будзе працягвацца, але ўжо ў планавым парадку. Больш падрабязна — у сюжэце.