90-гадовы юбілей адзначае раённая газета «Шахцер»

90-гадовы юбілей адзначае раённая газета «Шахцер». Сёння ў рэдакцыі пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Наталлі Паўленка працуе 15 чалавек: журналісты, рэдактары, фатограф, юрысконсульт, бухгалтар. На старонках свежага нумара штотыдзень — тое, чым жыве Салігоршчына. Рэдакцыя ідзе ў нагу з часам. Акрамя класічнай версіі газеты, функцыянуе сайт, штодня навіны абнаўляюцца ў сацыяльных сетках і тэлеграм канале «Шахцера». За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання раённай газеты калектыў павіншавала Ала Калеева, старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў