У Салігорску завяршылася рэалізацыя экалагічнай ініцыятывы паасобнага збору тэхнічных адходаў

У Салігорскім раёне завяршылася рэалізацыя пілотнага праекта па стварэнні сістэмы паасобнага збору адходаў электроннага і электрычнага абсталявання. Пытаннем займалася Беларускае грамадскае аб’яднанне «Экалагічная ініцыятыва» у рамках маштабнага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які фінансуецца ЕС і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Рэалізацыя ініцыятывы заняла паўтара года. За гэты час у Салігорску атрымалася актывізаваць збор адходаў, небяспечных для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей